Беларусь пачынае працэдуру далучэння да Балонскага працэсу

Источник материала:  
23.07.2010 15:23 — Новости Общества
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу.

Як вядома, асноўнай мэтай Балонскага працэсу з"яўляецца стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яе далейшае ўдасканаленне. Гэта дасць магчымасць павысіць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце.

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс будзе садзейнічаць збліжэнню адукацыйных стандартаў нацыянальнай і еўрапейскай сістэм вышэйшай адукацыі; узмацненню інтэграцыі сфер навукі, адукацыі і высокатэхналагічнай вытворчасці; доступу ў еўрапейскую сетку забеспячэння якасці адукацыі і правядзенню міжнароднай акрэдытацыі беларускіх універсітэтаў, удзелу нацыянальнай вышэйшай школы ў акрэдытацыі сістэм адукацыі іншых дзяржаў; укараненню нацыянальных механізмаў ацэнкі, гарантый і пацвярджэння якасці адукацыі, сумяшчальных з агульнаеўрапейскімі; забеспячэнню сумяшчальнасці на еўрапейскім узроўні розных адукацыйных інстытутаў, праграм і навуковых ведаў; пашырэнню доступу да еўрапейскіх праграм акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва, а таксама павышэнню прывабнасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі для замежных абітурыентаў.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←На полях области жарко не только от солнца. Госконтроль разбирает спорные вопросы между руководителями и работниками хозяйств.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика