Гомельскі актывіст Якавенка амніставаны, з яго знята судзімасць
Абласны суд пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі, але прымяніў да Якавенкі закон аб амністыі і зняў з яго судзімасць. Амністыя была прыменена да актывіста апазіцыі як да асобы, якая пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Як паведамлялася раней, 6 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Якавенку вінаватым ва ўхіленні ад прызыву і прыгаварыў яго да года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Якавенка не лічыць сябе вінаватым. Ён заяўляе, што не ўхіляўся ад прызыву і не атрымліваў позвы, а толькі настойваў на рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права на вядзенне з ім перапіскі на беларускай мове. Малады чалавек запатрабаваў таксама рэалізацыі свайго права на альтэрнатыўную службу.
Шэраг палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў выступілі ў абарону абвінавачванага прызыўніка. У Гомелі быў створаны аргкамітэт у падтрымку Якавенкі — у яго склад увайшлі праваабаронцы, апазіцыйныя палітыкі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці.
«Фармальна з мяне знята судзімасць, але ж фактычна я не апраўданы, — заявіў БелаПАН Яўген Якавенка. — Крыўдна, што мае высновы ніхто не слухаў і абласны суд таксама палічыў мяне вінаватым. У судзе нада мною нават адкрыта пасмяяліся: маўляў, судзімасці няма, таму цяпер рыхтуйся да чарговага прызыву. Але я сваю пазіцыю мяняць не буду і
Алена Германовіч, БелаПАН.