Смерць на світанні

Источник материала:  
Смерць на світанніСледчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі падчас пажару ў адным са сталічных інтэрнатаў 32-гадовага мінчаніна.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, мужчына з жонкай і дзецьмі жыў у інтэрнаце на вуліцы Андрэеўскай у Партызанскім раёне сталіцы. Трагедыя адбылася 22 ліпеня каля 04.25.

У гэты час дома мінчанін быў адзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён выпіў, а затым закурыў у ложку, потым заснуў. Ад непатушанай цыгарэты загарэўся ложак, агонь распаўсюдзіўся па ўсім пакоі. Прачнуўшыся, спрабуючы выратавацца, мужчына выскачыў з акна трэцяга паверху, але, падаючы, ударыўся аб казырок над пад'ездам і толькі потым упаў на асфальт, паведамляе БелаПАН.

Крынiца: Народная Воля

←Камерунский футболист: После 40 дней на Окрестина я хотел себя убить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика