Сваякі забітай міліцыянтам дзяўчыны зьвярнуліся да праваабаронцаў
Праваабаронцы лічаць, што неабходна правесьці грамадзкае назіраньне за ходам расьсьледаваньня гэтай крымінальнай справы.
У купальскую ноч участковы міліцыянт сьмяротна параніў з пісталета дзяўчыну. Паводле інфармацыйных агенцый, позна ўвечары трое міліцыянтаў пасадзілі трох мясцовых дзяўчат да сябе ў аўтамашыну і паехалі зь імі ў мястэчка Доўск. У аўтамашыне ўчастковы інспэктар сьмяротна параніў з табэльнага пісталета
Яму 34 гады, ён жанаты, мае дваіх дзяцей. Жыве ў Доўску, а працуе ўчастковым міліцыянтам у Курганскім сельскім савеце. Адначасова тут ён зьяўляецца й сельскім дэпутатам.
«Зараз размовы пра грошы выглядаюць проста па блюзьнерску. Наша прававая пазыцыя заключаецца ў тым, што маральную шкоду ад злачынства можна будзе спагнаць непасрэдна з МУС, дзе служыў міліцыянт. У першую чаргу неабходна пераканацца, што папярэдняе расьсьледаваньне дадзенай крымінальнай справы праведзена аб’ектыўна, каб ні ў каго не ўзьнікала пытаньняў. Менавіта такога роду юрыдычныя кансультацыі дадзеныя з нашага боку сваякам загінулай, — сказаў А.Паплаўны, паведамляе сайт «Вясны».
Праваабаронцы заявілі, што арганізуюць незалежнае назіраньне за расьсьледаваньнем гэтай крымінальнай справы і ў выпадку неабходнасьці акажуць сям’і загінулай юрыдычную дапамогу, у тым ліку і ў пошуках незалежнага ад мясцовай улады адваката.
Радыё Свабода