Да цкавання Дзмітрука далучылася падатковая

Источник материала:  
19.07.2010 09:36 — Новости Общества

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгію Дзмітруку падатковая інспекцыя выставіла рахунак на ўплату штрафа ў памеры 18 мільёнаў рублёў (6 тысяч долараў) за нібыта перавышэнне расходаў сям’і бізнесмена над яго даходамі за апошнія дзесяць гадоў.

Такі падарунак на 600-годдзе Грундвальдскай перамогі Георгій Дзмітрук атрымаў па выніках чатырохмесянай працы кобрынскіх падаткавікоў.

«Чатыры месяцы я хадзіў у падатковую інспекцыю амаль як на працу. Спачатку яны правяралі мае даходы за год, потым за два, тры, чатыры… нарэшце за апошнія 10 гадоў, — распавядае прэсавай службе БХД Георгій Дзмітрук. — Яны правяралі ўсё, што толькі можна і ў выніку, не знайшоўшы прэтэнзій да даходаў, вызначылі, што расходы аказваецца ў маёй сям’і завялікія, і розніцу ў памеры 6 тысяч долараў паміж імі і маімі даходамі я павінен уплаціць. Я лічу гэта нонсэнсам і чарговай праявай беззаконнага ціску на мяне, як сустаршыні БХД і ўдзельніка мясцовай выбарчай кампаніі».

У спадара Дзмітрука пяцёра дзяцей: 19-ці, 18-ці,15-ці,13-ці і шасці гадоў, уся сям’я жыве разам. У сваіх разліках падаткавікі аперавалі даходамі выключна Георгія Дзмітрука, а даходамі — усіх членаў сям’і. Сустаршыня БХД мае намер абскардзіць незаконны на яго думку штраф у судовым парадку.

Сябры БХД звязваюць ціск на Георгія Дзмітрука з ягонай актыўнай палітычнай дзейнасцю, у тым ліку з прэзідэнцкай кампаніяй.

Лукашэнкаўцаў моцна раздражняе ўдзел прадпрымальніка-пратэстанта ў палітычным руху.

Падзяліцца навіной: 

←В Минске побит температурный рекорд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика