Источник материала:  
13.07.2010 15:38 — Новости Общества
Рэйтынг скандальнага тэлефільма аказаўся вельмі высокім — яго паглядзелі 25% расійцаў.

Паводле дадзеных кампаніі TNS Расія, з 28 чэрвеня па 4 ліпеня самым папулярным тэлепраектам ў Маскве стала праграма «Вялікая розніца» з рэйтынгам 31%.

Ну, а самым папулярным тэлепраектам ў іншых гарадах краіны стаў скандальны фільм пра Аляксандра Лукашэнку з гаворачай за сябе назвай «Хросны бацька». Як піша аглядальнік Выдавецкага дома «Гасцявая» Арына Барадзіна — амаль 25% тэлевізійнай аўдыторыі Расіі паглядзела гэты фільм на канале НТВ.

Аглядальнік назвала фільм «самым папулярным тэлепраектам».

Гэты фільм паказалі на канале НТВ у разгар нядзельнага вечара, у рамках спецыяльнага выпуску «Надзвычайнае здарэнне. Расследаванні». Ён не быў загадзя аб’яўлены ў праграме. Але тыя, хто прыняў рашэнне яго паказаць, разлічылі ўсё дакладна. Канал НТВ — фармальна недзяржаўны, значыць, здаецца, расейская ўлада не пры чым. Час паказу — каля дзевяці вечара, таксама быў нацэлены на тое, каб як мага больш гледачоў даведаліся пра каварнага бацьку, які раптоўна, з сябра Расеі ператварыўся ў яе найвялікшага ворага. Больш таго, тыя, хто замовіў гэты фільм да паказу на НТВ, выглядаюць раптам нечакана празрэўшымі ў дачыненні асобы і палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Яны смела ідуць далей, не баяцца праводзіць паралелі паміж прэзідэнтам Беларусі і самім Гітлерам.

У Беларусі фільм маглі ўбачыць толькі карыстальнікі спадарожнікавых «талерак» і Інтэрнэту — паказ фільма па кабельных сетках быў перекрыты па загаду ўладаў.

Падзяліцца навіной: 
сharter97.org

←Как плюс 30 повлияла на столичный трафик.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика