Затрыманы нелегальны гандляр дарагім імпартным спіртным

Источник материала:  
Затрыманы нелегальны гандляр дарагім імпартным спіртнымСупрацоўнікі сталічнай міліцыі выявілі нелегальнага гандляра дарагім алкаголем, які прадаваў яго праз інтэрнет. Для гэтага праваахоўнікі замовілі ў яго буйную партыю спіртнога, паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Мінска Ала Галубовіч."Знайсці і зрабіць буйны заказ на імпартнае спіртное ў інтэрнет-сетцы аказалася справай няхітрай. Літаральна ў гэты ж дзень міліцыянеры ўжо размаўлялі з гандляром па тэлефоне і дамаўляліся аб месцы сустрэчы", — сказала яна. 

У выніку 20-гадовы непрацуючы жыхар сталіцы быў затрыманы адразу ж пасля здзелкі. З салона яго аўтамашыны канфіскаваныя 24 бутэлькі рому, дзве тэкілы і бутэлька джыну. Агульны аб'ём безакцызнага алкаголю склаў 27 літраў, яго кошт — 1,7 мільёна рублёў. Затрыманы прызнаўся, што такім чынам вырашыў зарабіць. Ён наймае кватэру і шукае працу, паведамляе БелаПАН

"Цяпер мы вывучаем каналы пастаўкі канфіскаванага алкаголю ў нашу краіну, — пракаментаваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Анатоль Сушчэня. — Гандляру пагражае даволі сур'ёзны адміністрацыйны штраф — да 20 базавых велічынь (да 700 тысяч рублёў), плюс канфіскацыя прадукцыі".
Крынiца: Народная Воля
←Размеры студенческих стипендий шокируют

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика