Топ-10 фразаў, якія раздражняюць жанчын

Источник материала:  
11.07.2010 18:54 — Новости Общества
"Пабачым"

Абсалютны лідэр рэйтынгу. Гэтае слова жанчына чуе, калі мужчыну не падабаецца перспектыва паходу ў тэатр або запрашэнне ў госці да бацькоў. Адмова раўназначная распальванню міжнароднага скандалу. Даводзіцца абмежавацца сціплым "пабачым".

Не ведаю


Другая па папулярнасці фраза пры жаданні ўнікнуць простага адказу — "Не ведаю".

"Што ты хочаш на вячэру?" — "Не ведаю"; "Дзіця ела?" — "Не ведаю"; "Дзе твой пашпарт?" — "Не ведаю"…

"А мая былая дзяўчына..."

Найлепшы сродак для разбурэння шлюбу. Зрэшты, каб адвучыць мужчыну ад такіх згадак, можна спытаць яго: "І дзе твая былая дзяўчына цяпер?"

"А мама гатуе гэта іначай"


Фраза-пароль, якая імгненна можа прывесці жанчыну ў шал. "Ізноў недасаліла"; "Я такое еў учора, сёння не буду…" Жанчына, якая стаяла некалькі гадзін ля пліты пасля цяжкага працоўнага дня, у найлепшым выпадку скажа ўсё, што думае пра хатняе рабства і свякроў, у найгоршым — пацягнецца па чыгунную патэльню.

"Зараз..."


Мужчыны злоўжываюць гэтай фразай, не разумеючы, што іх "зараз" цягнецца бясконца доўга. Паспявае астыць вячэра, скончыцца любімы фільм і самае галоўнае — сапсавацца настрой. Таксама жанчын раздражняе, калі мужчыны спасылаюцца на занятасць на працы (у пятніцу вечарам), заторы, важную размову з калегам і дрэнны настрой.

"Ты мне гэтага не казала"


А часам мужчыны і ўвогуле забываюць пра дадзенае раней абяцанне.

"ОК"


Мова інтэрнэта — усюдыісная, але недарэчная, калі справа датычыць адносін. Нішто так не раздражняе жанчыну, як адказ з дзвюх літар на доўгае паведамленне. Шматзначнае "м-та-а-к" раздражняе не менш: "Падабаецца — не падабаецца, горача — халодна..." Паспрабуй разбярыся…

Цішыня

Маўчанне для мужчын — знак згоды, для жанчын — у першую чаргу абыякавасць:

— Сонейка, што ты будзеш на вячэру?

— (Цішыня.)

— Хочаш, я зраблю рыбу і салату?

— (Цішыня.)

— Скажы хоць што-небудзь, а то я зараз стукну цябе прасам!

— А? Што? Ты нешта казала?

"Вазьмі ды зрабі"

Жанчыны проста не ўмеюць прасіць. Замест таго каб сказаць "Зрабі, калі ласка", яны пытаюцца: "Не мог бы ты вынесці смецце?" Для мужчыны гэта проста пытанне, а не просьба. Вядома, ён можа гэта зрабіць! Успрымаючы пытанне як абразу, ён можа адмовіцца выканаць просьбу.

"Нармальна!"

"Ну, як абед? — "Нармальна"; "Табе падабаецца мая новая кофтачка?" — "Нармальна…" Мужчына, сам таго не жадаючы, наносіць непапраўную шкоду жаночаму самалюбству. Невыпадкова для таго, каб паміж мужам і жонкай захоўвалася цікавасць адно да аднаго, псіхолагі настойліва рэкамендуюць мужчынам навучыцца рабіць кампліменты. Тым самым яны не толькі робяць жанчынам прыемнае, але і спрашчаюць сабе жыццё. У сваю чаргу, жанчынам трэба вучыцца прымаць кампліменты, не апраўдваючыся і не адказваючы на іх аднаслоўна.

"Дзе мае шкарпэткі?"

Як жа часта жанчынам даводзіцца чуць фразу пра шкарпэткі (пантофлі, гальштук і г.д.)! Псіхолагі раяць не раздражняцца, але і не бегчы да мужа на дапамогу з першага яго поклічу. Няхай хоць раз сам разбярэцца, дзе яго адзенне. Калі вы не будзеце пастаянна ўмешвацца ва ўсе пачынанні мужчыны, ён будзе больш самастойным.

←В Минске начнут работу новые автобусные маршруты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика