Дзесяць гадоў таму знік Дзмітры Завадскі

Источник материала:  
06.07.2010 22:59 — Новости Общества
7 ліпеня 2000 года ён паехаў у аэрапорт, каб сустрэць калегу Паўла Шарамета. З таго часу Завадскага ніхто не бачыў. Яго аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.

Дзмітры Завадскі нарадзіўся 28 жніўня 1972 у Мінску. Журналіст. У 1994—1997 гадах з’яўляўся асабістым тэлеаператарам Аляксандра Лукашэнкі. Потым працаваў на расійскім тэлеканале ОРТ, у тым ліку ў Чачні. Дзмітры знік 7 ліпеня 2000, калі накіроўваўся ў аэрапорт, каб сустрэць калегу Паўла Шарамета (на фота — справа). Машыну Завадскага потым знайшлі ў аэрапорце, але самога журналіста больш ніхто не бачыў.

У 2002 Мінскі абласны суд у справе знікнення Завадскага прыгаварыў да пажыццёвых зняволенняў былых супрацоўнікаў спецыяльнага атраду міліцыі «Алмаз» — Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка. Аляксей Гуз атрымаў 25 гадоў турмы, а Сяргей Савушкін — 12. Суд праходзіў пры зачыненых дзвярах. Па версіі пракуратуры, у Ігнатовіча быў матыў для здзяйснення злачынства — помста. У адным з інтэрв’ю «БДГ» Дзмітры Завадскі апавёў, што чуў ад калегаў у Чачні гісторыю пра арышт беларуса, які прайшоў спецпадрыхтоўку ў мінскім «Алмазе», але ніякіх прозвішчаў там названа не было.

Наколькі вядома, на судзе ніхто з абвінавачаных вінаватым сябе не прызнаў. Ужо па сканчэнні працэсу Павел Шарамет заявіў, што «група Ігнатовіча» магла быць выканаўцаю забойства, але заказчыкамі былі зусім іншыя людзі. У прыватнасці, Шарамет згадваў прозвішча Віктара Шэймана ў сувязі з гэтай справай.


nn.by

←Освящение «Грюнвальдских» хоругвей в костеле имени Пресвятой Девы Марии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика