Закрыта адміністрацыйная справа ў дачыненні да пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне"

Источник материала:  
Закрыта адміністрацыйная справа ў дачыненні да пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне"Навагрудскі раённы суд Гродзенскай вобласці закрыў адміністрацыйную справу ў дачыненні да пастара навагрудскай незалежнай поўнаевангельскай царквы "Новае пакаленне" Уладзіміра Качагура.У інтэрв'ю ён паведаміў, што 4 мая суддзя раённага суда Валерый Раманоўскі прызнаў пастара вінаватым у правядзенні набажэнстваў ва ўласнай кватэры без дазволу мясцовых уладаў і аштрафаваў святара на 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў).

Качагур абскардзіў рашэнне суддзі ў Гродзенскім абласным судзе, які адмяніў рашэнне Раманоўскага і накіраваў справу на новы разгляд з прызначэннем іншага суддзі, паведамляе БелаПАН.

Як зазначыў Качагур, з 25 чэрвеня па 1 ліпеня ў Навагрудскім раённым судзе адбыліся тры судовыя пасяджэнні пад старшынствам суддзі Ларысы Самасюк, якая за недастатковасцю доказаў была вымушана закрыць справу.

Пастар назваў справу "сфабрыкаванай" на падставе скаргаў суседкі па доме — мясцовага чыноўніка. Прычынай яе распачынання ён лічыць "актыўную палітычную дзейнасць вернікаў", частка якіх з'яўляюцца прыхільнікамі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а астатнія — членамі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія). За прававую дапамогу ў судзе Качагур выказаў удзячнасць прадстаўніку грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва" Сяргею Усцінаву (Мінск).

Зарэгістраваная царква "Новае пакаленне" дзейнічае ў Навагрудку з 1998 года і налічвае прыкладна 25 вернікаў.
Крынiца: Народная Воля
←Иконы 19 века можно увидеть в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика