Галкіпер нарвежскага клуба ІOF Тукам больш за месяц сядзіць на Акрэсціна

Источник материала:  
05.07.2010 16:08 — Новости Общества
Больш за месяц у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна знаходзіцца грамадзянін Камеруна Гі Франсуа Тукам. Міграцыйныя службы аэрапорту Мінск-2 1 чэрвеня затрымалі яго па падазрэнні ў падробцы пашпарту. Пра гэта стала вядома з ліста ў праваабарончы цэнтр “Вясна” сяброўкі затрыманага, гіспанкі Інмакулады Гансалес, якая прасіла праваабаронцаў даведацца пра лёс камерунца.

Яна піша, што “Гі Франсуа Тукам мае від на жыхарства ў Іспаніі, але некалькі месяцаў таму ён атрымаў прапанову гуляць у футзал (разнавіднасьць міні-футбола) за нарвежскі клуб IOF (Osla). Менавіта 1 чэрвеня каманда прыляцела ў Мінск, на гульню Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў УЕФА па футзале. На аэрадроме ў Менску міліцыя затрымала яго таму, што пашпарт быў вельмі стары. Тым не менш я дакладна ведаю, што пашпарт сапраўдны, паколькі напачатку лета 2009 года Тукам звярнуўся ў амбасаду Камеруна ў Мадрыдзе і падоўжыў тэрмін дзеяння пашпарта да 2011 года. Мне патрэбная ваша дапамога, каб знайсці свайго сябра. Мне трэба ведаць, дзе ён, у якіх умовах знаходзіцца. Я прашу вас даведацца і адказаць мне пра стан яго здароўя, а таксама дапамагчы абараніць ягоныя правы на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва. Калі ласка, дапамажыце! Інмакулада Гансалес.”

Праваабаронцы адгукнуліся на просьбу гіспанкі і высьветлілі, што Гі Франсуа Тукам сапраўды знаходзіцца пад арыштам ў Менску, яго падазраюць у падробцы пашпарту і, каб спраўдзіць ягоную асобу, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў накіравалі запыт у бліжэйшую амбасаду Камеруна, у Маскву. Аднак на гэты час адказу адтуль няма. Звычайна толькі пасьля атрымання афіцыйнага адказу распачынаецца працэс дэпартацыі. Аднак у працэсе вяртання замежніка на радзіму можа прайсці пэўны час, нярэдка досыць вялікі, паколькі альбо ён сам, альбо краіна, у нашым выпадку – Камерун, мусіць аплаціць выдаткі па дэпартацыі (дарогу), і знайсьці магчымасьць ажыццявіць перавозку дэпартуемага.

4 чэрвеня ў Менску адбыўся матч XX розыгрышу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па футзалу паміж камандамі “Ахова-Дынама” (Менск) і IOF (Нарвегія). Беларусы перамаглі з лікам 10:1. Зразумела, што ў гэтай гульні не змог удзельнічаць галкіпер Гі Франсуа Тукам, паколькі знаходзіўся на Акрэсціна.

←Северинец: Таможенный союз - крупнейший геополитический провал последних лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика