Фотафакт: У Віцебску школьнікі адзелі цэшкі з Пагоняй
05.07.2010 10:37
—
Новости Общества
Падчас святочнага шэсця, прымеркаванага да Дня незалежнасці, у Віцебску на пілотках некаторых школьнікаў можна было бачыць цэшкі з Пагоняй.
«Народныя навіны Віцебска»
Як патлумачылі дзеці, яны належаць да арганізацыі «Хуткая дарожная дапамога», дзе вывучаюць рэгуляванне дарожнага руху і прыёмы першай дапамогі, а на форменных пілотках у іх — герб Віцебскай вобласці.
Нагдаем, што 2 чэрвеня 2009 году Аляксандр Лукашэнка указам №277 зацвердзіў герб Віцебскай вобласці з выявай «Пагоні». Таксама выява гэтага герба змяшчаецца на знак «Чалавек года Віцебшчыны».
«Народныя навіны Віцебска»