![Затрыманыя актывісты «Гавары праўду»](http://www.21.by/pub/news/2010/07/1278222009336683.jpg)
Актывісты руху «Гавары праўду» ўсклалі кветкі ў парку Чалюскінцаў і на Вайсковых могілках на месцах пахавання ахвяраў савецкага рэжыму і ваяроў Другой сусветнай, а таксама Якуба Коласа і Янкі Купалы.Пасля ўскладання на Вайсковых могілках АМАП затрымаў пяць чалавек: Міколу Сергіенку, Аляксея Ляўковіча, Ягора Баброва, Вольгу Гурневіч, Міхася Мікуліча. Затрымлівалі ўсіх, хто быў у майках «Гавары праўду».
Іх завезлі ў Савецкі РУУС Мінска для высвятлення асобаў. За тры гадзіны ўсіх адпусцілі.
Крынiца: Наша Ніва