Музычная візітоўка Пастаў

Источник материала:  

У старажытных Паставах 2—4 ліпеня праходзіць дваццаты міжнародны фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік".

— Паставы — месца правядзення гэтага фестывалю, які стаў візітнай карткай горада. — расказвае "Звяздзе" старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. — Жыхарам края вельмі падабаецца гэтае сапраўды народнае свята музыкі і песні. Заўсёды шмат гледачоў на традыцыйным конкурсе калектываў і выканаўцаў на народных інструментах "Хто каго?, у "Горадзе майстроў", на іншых акцыях фестывалю.

У рамках свята прайшоў першы конкурс прыгажосці, ён адбыўся ўчора. Ах, як шмат у краі прыгажунь! І іх прыгажосць ацанілі на музычна-тэатралізаваным паказе "Пастаўскі баль". У райвыканкаме размясцілі выставу, прысвечаную юбілею свята. Дарэчы, пастаўскую прапіску ён атрымаў не адразу. Праходзіў і ў Віцебску, Магілёве, а 17 гадоў таму "пасяліўся" ў Пастаўскім раёне. Улічваючы тое, што тут даражаць фестывалем, наўрад ці ён яшчэ куды-небудзь пераедзе. Сёлета вельмі шырокая геаграфія гасцей фестывалю. Сваё жаданне прадэманстраваць свае таленты, акрамя беларусаў, пажадалі артысты з Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Вельмі добра, што сёння, у Дзень Незалежнасці, творчыя калектывы выступаюць і перад жыхарамі вёсак — на сцэнічных пляцоўках раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Тысячи минчан приняли участие в торжественной церемонии захоронения останков неизвестных солдат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика