Озі ОЗбарн вырашыў завяшчаць цела навуцы
Былы лідар Black Sabbath Озі Озбарн вырашыў завяшчаць сваё цела навуцы, паведамляе ContactMusіc. Паводле слоў музыканта, пасля яго смерці спецыялістам павінна быць цікава вывучыць феномен даўгалецця Озбарна.
61-гадовы экс-вакаліст Black Sabbath заявіў, што лічыць сапраўдным цудам той факт, што ён усё яшчэ жывы. "Па ўсёй бачнасці, я — сапраўдны медыцынскі цуд! Я п'янстваваў на працягу сарака гадоў і нічога са мной не здарылася. Я напіваўся, вырубаўся, а пасля зноў апамятаўся. Я лічу, што я павінен завяшчаць сваё цела лонданскаму Музею прыродазнаўства", — цытуе Озбарна інтэрнэт-выданне.
Озі Озбарн на працягу многіх гадоў пакутаваў ад алкагольнай і наркатычнай залежнасцяў. Справіцца з імі музыканту дапамагала жонка Шэран, якая ў канцы 1980-х стала менеджарам Black Sabbath. Цяпер Осбарн стараецца весці здаровы лад жыцця.