Вокіс серы трапіў у паветра
Мінулай ноччу на тэрыторыі агракамбіната "Ждановічы" адбыўся выкід вокісу серы ў паветра: работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія адразу пасля здарэння праводзілі замеры паветра ў наваколлі агракамбіната, зафіксавалі перавышэнне максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі вокісу серы ў 5-10 разоў.
Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік, учора сітуацыя на месцы здарэння нармалізавалася. Што ж датычыцца прычын здарэння, то, паводле папярэдніх звестак, работнікамі агракамбіната быў парушаны тэхналагічны працэс правядзення дэзінфекцыі. Справа ў тым, што падчас выкіду вокісу серы ў паветра праводзілася дэзінфекцыя глебы ад насякомых шляхам яе спальвання ў цяпліцах і, як мяркуецца, адбылося перавышэнне патрэбнай для гэтага колькасці серы. У выніку здарэння ў бальніцу па дапамогу з падазрэннем на атру- чванне звярнуліся два чалавекі.
Ігар ГРЫШЫН.