Рэўнасць — хранічная хвароба?

Источник материала:  

У Полацку на 8 гадоў пазбаўлення волі асуджана маладая жанчына, якая з-за рэўнасці да сужыцеля забіла сваю суседку. Самае дзіўнае, што раней яна ўжо адбывала пакаранне за дротам таксама з-за забойства з рэўнасці. І тады, калі прыраўнавала іншага сужыцеля, забіла яго знаёмую. На свабодзе яна прабыла трохі больш за год.

Як паведаміла "Звяздзе" намеснік пракурора горада Полацка Алена Грышаева, сваю чарговую саперніцу цяпер ужо асуджаная забіла малатком, сякерай, нажніцамі. Асуджаная — сацыяльная сірата. Між іншым, каханы асуджанай, пасля таго калі яму растлумачылі, што, калі ён нават не сваяк асуджанай, то не зможа наведваць яе ў калоніі, выказаў жаданне зарэгістраваць шлюб. "Павінен жа нехта пра яе клапаціцца? — выказаў думку ён.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Прокуратура обратит особое внимание на зарплату в конвертах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика