У першым чытанні прыняты законапраект
Выступаючы перад дэпутатамі, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў адзначыў, што праект закона скіраваны на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы і рэалізацыі аўтарскіх і сумежных правоў, дасягненне балансу інтарэсаў аўтара (праваўладальнікаў), грамадства і дзяржавы.
Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне службовых здабыткаў і сістэмы свабоднага выкарыстання аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, развіццё дагаворных адносін у рамках аўтарскага і ліцэнзійнага дагавораў, дагаворы выключнага права і дагаворы‑замовы аб стварэнні і выкарыстанні аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Важнае месца ў праекце закона адведзена пытанням рэгулявання адносін у сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў. Прадугледжана вызначэнне прававога статусу і паўнамоцтваў арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.
Законапраектам уводзяцца таксама новыя правы ў дачыненні да камп’ютэрных праграм, у тым ліку права на іх устаноўку і запуск. Будзе ўведзена права і на недатыкальнасць аўтарскіх твораў. Гэта азначае, што без згоды аўтара не дапускаецца ўнясенне ў яго твор якіх‑небудзь змяненняў, скарачэнняў і дапаўненняў. Аўтар мае права пярэчыць супраць любога скажэння свайго твору ці іншага замаху, здольнага нанесці шкоду яго гонару і годнасці.
БелаПАН