У Гродне нарэшце з'явіцца вуліца імя Васіля Быкава

Источник материала:  
30.06.2010 15:06 — Новости Общества
Гарадская тапанімічная камісія прапанавала прысвоіць імя Васіля Быкава адной з новых вуліц у Гродне. Па словах сакратаркі камісіі Вольгі Мацко, гэта будзе маляўнічая вуліца, недалёка ад цэнтра, забудаваная жылымі шматпавярхоўкамі з крамамі і офісамі ў цокальных паверхах.

Вольга Мацко: “Новыя вуліцы з’яўляюцца ў Гродне не вельмі часта. І, звычайна, у раёнах індывідуальнай забудовы. Не вельмі ўдалым было б спалучэнне імя Васіля Быкава і гэтых дробных вуліц.

А на вуліцы, якую мы прапанавалі назваць у гонар пісьменніка, нядаўна распачалася забудова. Там будуць жылыя шматпавярховыя дамы, у першых паверхах якіх будуць прадпрыемствы грамадскага, адміністрацыйнага і гандлёвага прызначэння”.

Вольга Мацко адзначыла, што прапановы тапанімічнай камісіі маюць рэкамендацыйны характар. Наступныя этапы - рашэнне гарвыканкама, гарсавета, органаў юстыцыі. Усё гэта можа заняць пэўны час.

Спн. Мацко паведаміла таксама, што ініцыятыва тапанімічнай камісіі не мае дачынення да нядаўняга візіту ў Гродна актывістаў кампаніі “Гавары праўду!”. Еўрарадыё пісала пра тое, як 22 чэрвеня “някляеўцы” агітавалі за з’яўленне ў горадзе над Нёманам вуліцы імя Васіля Быкава. Але ў гарвыканкам ніякіх зваротаў і подпісаў ад іх не паступала.

Прапанова ж прысвоіць якой-небудзь гродзенскай вуліцы імя Васіля Быкава з’явілася нашмат раней. За гэта падпісаліся жыхары Гродна і вобласці.

←Мини-город в одном микрорайоне.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика