У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб АЭС

Источник материала:  
30.06.2010 11:56 — Новости Общества
У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб падрыхтоўцы персаналу і будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка,

выступаючы 30 чэрвеня на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«Цяпер мы знаходзімся на стадыі абмеркавання і выхаду на падпісанне пагаднення аб навучанні персаналу і будаўніцтве АЭС. Я спадзяюся, што ў ліпені будзе магчымасць яго падпісання», — сказаў Сямашка.

Паводле яго слоў, да 1 ліпеня 2011 года ўжо плануецца пачаць бетонныя работы на месцы будаўніцтва станцыі.

Сямашка нагадаў пра абяцанне, дадзенае прэм’ер‑міністрам РФ Уладзімірам Пуціным, аб тым, што Расія выдзеліць крэдытную лінію, калі беларуская АЭС будзе будавацца паводле расійскага ўзору.

«Гэта ўзаемавыгадны праект», — падкрэсліў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі.


Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

←Rolls-Royce последнего русского царя выставлен на продажу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика