У Мінску пройдзе гарадское свята‑акцыя, прысвечанае Дню сям’і, кахання і адданасці

Источник материала:  
29.06.2010 10:10 — Новости Общества
8 ліпеня ў Мінску пройдзе гарадское свята‑акцыя «Да шчаслівай сям’і разам з Пятром і Фяўронняй», прысвечаны Дню сям’і, кахання і адданасці.

Пра гэта паведаміла 28 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску прадстаўнік арганізатара свята — праваслаўнага брацтва ў гонар святога Архістратыга Міхаіла Таццяна Тарасевіч.

Паводле яе слоў, свята заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў сям’і і шлюбу. Яно адзначаецца 8 ліпеня, бо ў гэты дзень ушаноўваюцца праваслаўныя святыя князь Пётр і яго жонка Фяўроння Мурамскія, якія лічацца апекунамі сямейнага шчасця, кахання паміж мужам і жонкай і адданасці. Знакам акцыі з’яўляецца рамонак.

Як паведаміла Тарасевіч,

8 ліпеня ў 12.00 на вуліцах горада (галоўным чынам каля станцый метро ў цэнтры) актывісты будуць раздаваць рамонкі і брашуры з тэкстам і малюнак святых Пятра і Фяўронні.

У 15.00 у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі таксама плануецца святочная цырымонія ўзнагароджання шматдзетных сем’яў «Моцная сям’я — з упэўненасцю ў будучыню». Мяркуецца, што медалі за любоў і адданасць атрымаюць больш за дзесяць шматдзетных сем’яў, якія маюць доўгую гісторыю сямейнага саюза (больш як 25 гадоў) і з’яўляюцца моцнымі і шчаслівымі. Яны таксама будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі.

Як адзначыла арганізатар, свята, якое праводзіцца ў другі раз, заклікана зрабіць унёсак у вырашэнне праблем беларускага грамадства, звязаных з крызісам сям’і і дэмаграфічным крызісам. Паводле слоў Тарасевіч, аб праблемах сям’і ў рэспубліцы сведчаць статыстычныя даныя. Беларусь займае адно з першых месцаў (у залежнасці ад методыкі падліку) у свеце па ўзроўні скасавання шлюбаў — ім завяршаюцца 45% сямейных саюзаў. Толькі 2% сем’яў маюць трох дзяцей, каля 11% — двух, кожнае пятае дзіця нараджаецца па‑за шлюбам. Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці абортаў і другое — па смяротнасці ад самагубстваў.

У праваслаўным брацтве спадзяюцца, што святкаванне Дня сям’і, кахання і адданасці стане традыцыяй.


БелаПАН

←«Трайпл» забудуе Белавежскую пушчу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика