Баль у Прэзідэнта. Сёння 270 лепшых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў будуць ушаноўваць у Палацы Рэспублікі

Источник материала:  

Як паведамляюць ва ўпраўленні сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі, на баль з’едуцца выпускнікі з усіх ВНУ краіны. Плануецца, што спачатку дэлегацыі з рэгіёнаў наведаюць Нацыянальную бібліятэку, а потым пройдзе цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі. Выпускнікі сустрэнуцца з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў і ведамстваў, напрыклад, з 28 выпускнікамі ВНУ Міністэрства адукацыі сустрэнецца міністр Аляксандр Радзькоў. Баль, які адбудзецца ўвечары, наведае кіраўнік дзяржавы — па традыцыі ён уручыць дыпломы за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці дзесяці маладым спецыялістам. Імпрэза не абыдзецца без выканання студэнцкага гімна “Gaudeamus” і выпускнога вальса.

←Судьбы сплетенье. Международный фестиваль народного творчества “Венок дружбы” собрал в Бобруйске представителей одиннадцати стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика