Ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі
28.06.2010 11:04
—
Новости Общества
Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі
Міліцыянты патлумачылі, што Андруся падазраюць ва ўзломе аднаго з інтэрнэт‑сайтаў, які займаецца транспартам і лагістыкай. На ўзлом сайту паскардзіўся намесьнік дырэктара інтэрнэт‑парталу, а міліцыянты западозрылі ў гэтым А. Крэчку. Кампутар хлопца забралі нібыта на праверку.
Радыё Свабода