Родныя людзі. Закон “Аб суайчынніках” стане прававой базай для супрацоўніцтва з беларусамі, якія пражываюць за мяжой

Источник материала:  
Родныя людзі.
Закон “Аб суайчынніках” стане прававой базай для супрацоўніцтва з беларусамі, якія пражываюць за мяжой

Аб гэтым паведаміў міністр культуры Беларусі Павел Латушка на першым пасяджэнні кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.-- Мы разлічваем, што дзякуючы гэтай сустрэчы лідэраў беларускіх арганізацый, якія дзейнічаюць за мяжой, з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў улады Беларусі будзе дадзены новы імпульс актывізацыі нашага супрацоўніцтва ў галіне культуры, адукацыі, інфармацыйнай сферы, у галіне турызму, -- адзначыў суразмоўца. -- Таксама для нас вельмі важна пры падтрымцы беларусаў, якія пражываюць за мяжой, ажыццяўляць і эканамічнае супрацоўніцтва з краінамі іх пражывання.-- Пакуль што рана дэталёва разглядаць праект закона, таму што ён яшчэ не зведзены ў той дакумент, які можна выносіць на шырокае абмеркаванне, -- удакладніў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. -- Магу сказаць, што праект закона падрыхтаваны з улікам прапаноў, якія гучалі на пятым з’ездзе беларусаў свету, прапаноў Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, апарата ўпаўнаважанага і прапрацоўкі гэтых пытанняў праз пасольствы Беларусі за мяжой.Леанід Гуляка адзначыў, што падобныя законы ўжо існуюць у шэрагу краін свету. Таксама на пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з правядзеннем у Беларусі фестывалю беларусаў замежжа, які адбудзецца ў наступным годзе. На мерапрыемства плануецца запрасіць як мага больш прадстаўнікоў творчых калектываў, што дзейнічаюць за межамі нашай краіны.

←Белорусскую школу и институт планируется открыть в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика