Пошук арганізатараў выбуху на Дзень незалежнасьці пакуль безвыніковы

Источник материала:  
24.06.2010 15:32 — Новости Общества
Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў у адказ на пытаньне агенцтва «Інтэрфакс» сказаў, што расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна выбуху ў Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году ў Менску «ідзе ў плянавым рэжыме».

Па словах міністра, расьсьледаваньне справы не спынялася і цяпер маюцца некалькі варыянтаў яе вядзеньня: «Кожнаму падразьдзяленьню, якое займаецца расьсьледаваньнем справы, пастаўленая канкрэтная задача, за кожным падразьдзяленьнем замацаваная асобная вэрсія», ‑‑ удакладніў Куляшоў, нагадаўшы, што дадзеная справа знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў полі зроку Савету бясьпекі і МУС.

Анатоль Куляшоў таксама паведаміў, што 1 ліпеня, за два дні да сьвяткаваньня Дня незалежнасьці, органы ўнутраных спраў пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.


Радыё Свабода

←Полезная информация для водителей. Онлайн-осмотр столичных дорог.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика