Трацейскі суд дабярэцца і да Беларусі

Источник материала:  
23.06.2010 11:06 — Новости Общества
Альтэрнатыўная форма правасудзьдзя – трацейскі суд – будзе значна часьцей ужывацца ў Беларусі. Гэта стане магчымым пасьля таго, як пачне дзейнічаць Закон "Аб трацейскіх судах". Сёньня яго ў першым чытаньні прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў, які прадстаўляў законапраект, адзначыў, што трацейскі суд – гэта вельмі выгодная справа. Не выпадкова ў Злучаных Штатах Амэрыкі каля 60% усіх эканамічных спрэчак разглядаюцца менавіта трацейскімі судамі. У Расеі зараз дзейнічае каля 600 трацейскіх судоў, ва Ўкраіне – каля 100.

Згодна з новым законам, будзе значна пашырана кампэтэнцыя трацейскага суду і кола суб'ектаў, якія могуць заключаць дамову аб перадачы спрэчак на разгляд трацейскаага суду.
 

←Прямая трансляция пресс-конференции Генерального прокурора Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика