«Навагрудскi замак-2010»
«Навагрудскi замак-2010» запрашае ўспомнiць Грунвальд, паназiраць за спаборнiцтвамi рыцараў i пакаштаваць сярэднявечныя стравы
25—27 чэрвеня ў Навагрудку пройдзе V Фестываль сярэднявечнай культуры «Навагрудскi замак-2010», якi стане галоўнай падзеяй святкавання ў Беларусi 600-годдзя Грунвальдскай бiтвы. Для ўдзелу ў iм чакаюць гасцей з Лiтвы, Латвii, Польшчы, Расii, Германii, Славакii, Чэхiii.
У праграме мерапрыемства — навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бiтвы з удзелам навукоўцаў розных краiн, выстаўкi i паказы фiльмаў гiстарычнай тэматыкi, тэатралiзаванае шэсце i канцэрты, дэгустацыя страў сярэднявечнай кухнi i знаёмства з тагачасным побытам, продаж вырабаў народных рамёстваў i промыслаў, святочны феерверк. Каля Замкавай гары можна будзе паназiраць за рыцарскiмi бугуртамi, спаборнiцтвамi лучнiкаў i фехтавальшчыкаў, конным турнiрам.
На Замкавай гары адбудуцца паказальныя выступленнi вядомых клубаў ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi, рыцараў, каскадзёраў i музыкантаў з Лiтвы i Чэхii, а таксама спектакль Прыдворнага балета «Cracovia Danza» з Польшчы.
Уваход на гэтую пляцоўку будзе абмежаваны: у мэтах бяспекi колькасць гледачоў на адным мерапрыемстве не павiнна перавышаць 1,2 тысячы чалавек, а выступленнi замежных калектываў — платнымi. Як паведамiлi арганiзатары «Навагрудскага замка-2010», выдаткi на фестываль штогод растуць, сёлета яны складуць прыкладна Br 250 млн., i продаж бiлетаў дазволiць вярнуць хаця б 40 % скарыстаных сродкаў.
Яшчэ iнфармацыя для тых, хто збiраецца ў днi свята наведаць Навагрудак. На перыяд фестывалю ў вёсцы Сялец, што ў 2 кiламетрах ад горада, будзе дзейнiчаць платная добраўпарадкаваная пляцоўка для размяшчэння палатачнага гарадка.