Аўтуховіч пачне сухую галадоўку, калі не
З
Адміністрацыя спасылаецца на тое, што ў сьледчым ізалятары нібыта няма ўмоваў для гэтага лячэньня, між тым і ў шпіталь вязьня не кладуць. Мікалай Аўтуховіч накіраваў скаргу на імя намесьніка начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па мэдычнай частцы, але ягоная скарга нават не выйшла з ізалятару.
«У выніку Мікалай Аўтуховіч абвясьціў галадоўку і праінфармаваў адміністрацыю ізалятара, што з
А ягоныя патрабаваньні такія: сустрэча з намесьнікам начальніка дэпартамэнта выкананьня пакараньняў для вырашэньня праблемы пратэзаваньня зубоў».
Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары з
«Ня лепшым чынам. У яго баліць галава і пачалі абвастрацца тыя хранічныя захворваньні, якія ён набыў раней», — паведаміў адвакат Павал Сапелка.
Тым часам ў Шклоўскай калёніі з
«Днямі я атрымаў копію касацыйнай пастановы. Нават адразу дзьве копіі — у ў Першамайскім раённым судзе і даслалі такую ж копію з Менскага гарадзкога суду, куды я скардзіўся, што не дасылаюць копіі. Я Андрэю напісаў ліст ў калёнію, патлумачыў сытуацыю і ў хуткім часе буду падаваць скаргу».
Вязень калёніі ў пасёлку «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі Уладзімер Асіпенка на сувязь з сваякамі і адвакатам за гэты тыдзень не выходзіў. Адвакат Тамара Сідарэнка выказвае сваю вэрсію гэтага маўчаньня: «Ён ў карантыне і ня мае магчымасьці для ліставаньня ці тэлефонных званкоў».
Адвакат Тамара Сідарэнка разьлічвае на тое, што яе падабаронны выйдзе на волю паводле бліжэйшай амністыі.
Радыё "Свабода"