Ствараецца кансультатыўны савет па інфармацыйных тэхналогіях
Аб гэтым паведаміў 17 чэрвеня начальнік Аператыўна‑аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Валерый Вакульчык на сустрэчы з прадстаўнікамі «Белінфакам».
У кансультатыўны савет увойдуць прадстаўнікі як рэгулюючых органаў, так і аператараў сувязі. Савет будзе разглядаць пытанні, звязаныя з развіццём у краіне інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт і інш. Плануецца, што стварэнне новай структуры дасць магчымасць дзяржаўным органам і прыватным арганізацыям аб’яднаць свае намаганні для вырашэння складаных задач.
Кансультатыўны савет будзе створаны Аператыўна‑аналітычным цэнтрам (ААЦ) пры Прэзідэнце Беларусі. Згодна з указам нумар 60 ААЦ з’яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет. Ён надзелены правам вызначаць па ўзгадненню з Прэзідэнтам Беларусі пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў.
БЕЛТА