Аўтуховіч абвясціў галадоўку

Источник материала:  
18.06.2010 11:07 — Новости Общества

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за захоўванне і перавоз зброі, абвясціў у мінскім следчым ізалятары галадоўку. Пра гэта паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.

У Мікалая Аўтуховіча трывалыя праблемы з зубамі, яму патрэбна пратэзаванне, але неабходную медыцынскую дапамогу ў ізалятары, дзе яго трымаюць больш за год, яму не аказваюць. З гэтай нагоды Аўтуховіч звярнуўся да намесніка начальніка дэпартамента выканання пакаранняў па медыцынскай частцы з заявай аказаць яму адпаведную дапамогу. Але вынікаў гэтай заявы няма. У Аўтуховіча ёсць падазрэнні, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму ў знак пратэсту ён абвясціў галадоўку.

Паводле Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч галадае ўжо другі дзень, стан здароўя яго пакуль здавальняючы.


Радыё Свабода

←За незаконный оборот наркотиков задержаны два жителя Смолевичей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика