Ягады па новых закупачных цэнах

Источник материала:  

Сумеснай пастановай Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінпрыроды і Мінздароўя ў краіне зацверджаныя новыя мінімальныя закупачныя цэны на дзікарослыя расліны, грыбы і ягады ўраджаю гэтага года.

Паводле звестак Мінэканомікі, у параўнанні з мінулым годам мінімальныя закупачныя цэны на свежыя грыбы будуць павялічаныя на 10,4 працэнта, ягады — на 5, лекавую раслінную сыравіну — на 8,1, тэхнічную раслінную сыравіну — на 3,2 працэнта. У прыватнасці, мінімальная цана лісічак складзе 3 тысячы рублёў за 1 кілаграм, белых грыбоў — 3500, падасінавікаў, падбярозавікаў — 1000, іншых грыбоў — 1000, чарніц — 2600, журавін — 1900, брусніц — 1800, сухіх лістоў брусніц, якія адпавядаюць характарыстыкам і нормам стандартаў — 9000 рублёў за кілаграм, ліст крапівы — 6200, васілька сіняга колеру — 33 тысячы, палыну горкага трава — 5000 рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Беларусь откроет отделение посольства в Красноярске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика