У Глушы хлопчык атруціўся ядам для пацукоў, у Стараселлі — апаліў вочы

Источник материала:  

16 чэрвеня ўначы з пасёлка Глуша Бабруйскага раёна ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу быў дастаўлены з вострым атручэннем хлопчык 2009-га года нараджэння.

Як высветлілася, малы, (яму няма яшчэ і паўтара года), знайшоў на верандзе дома пад шафай атруту для пацукоў і вырашыў паспытаць яе. Медыкі ацэньваюць стан хлопчыка як стабільны.

Лячэнне спатрэбіцца і 12-гадоваму хлопчыку з вёскі Стараселле Шклоўскага раёна: 15 чэрвеня яго даставілі ў Магілёў з хімічнымі апёкамі вачэй, паведаміў прэс-цэнтр Магілёўскага УУС. Хлопчык патлумачыў, што пацярпеў у выніку выбуху вогнетушыцеля. Вядзецца праверка.

Ілона Іванова.

←Беларусь откроет отделение посольства в Красноярске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика