Вадзіцель адказны за жыццё дзіцяці

Источник материала:  

 Паводзіны дзяцей на дарогах могуць быць непрадказальнымі. І вадзіцелі павінны быць падрыхтаваныя да гэтага. Асабліва падчас летніх канікулаў.

Працягваецц

а расследаванне крымінальнай справы па дарожна-транспартным здарэнні (ДТЗ) у вёсцы Такарэўшчына Алёхнавіцкага сельсавета. Там 23 мая вадзіцель легкавой машыны пачаў абганяць 13-гадовага веласіпедыста.

Хлопчык нечакана змяніў траекторыю руху, кіроўца легкавушкі не паспеў зарыентавацца і збіў школьніка. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Найбольш частымі прычынамі ДТЗ, у якіх пацярпелымі становяцца дзеці, з’яўляецца няўважлівасць дзяцей, іх рухавы лад жыцця, няведанне і невыкананне правілаў дарожнага руху.

Але ўсё гэта ні ў якім разе не здымае адказнасці з вадзіцеляў за шкоду, нанесеную здароўю ці жыццю дзіцяці. Вадзіцель - дарослы чалавек, спецыяльна навучаны тэхніцы кіравання аўтамабілем і правілам дарожнага руху. Дзіця ж усяго гэтага ведаць не можа, і забеспячэнне бяспекі дзяцей на дарогах кладзецца на плечы дарослых.

Практыка расследавання крымінальных спраў па ДТЗ, дзе пацярпелі непаўналетнія, паказвае: большасць вадзіцеляў нават не чакалі, што на шляху руху машыны можа ўзнікнуць перашкода. А трэба, каб яны былі гатовыя да таго, што дзеянні дзіцяці непрадказальныя і не паддаюцца логіцы дарослага чалавека.

Дзіця можа выскачыць на дарогу за мячыкам, можа нечакана выбегчы на праезную частку, хаця імгненне назад яно спакойна стаяла на абочыне. Дзеці могуць нават у заклад перабягаць дарогу перад аўтамабілямі, якія праязджаюць міма. Вадзіцель да ўсяго гэтага павінны быць падрыхтаваны загадзя, а не пачынаць зніжаць хуткасць руху, калі пазбегнуць наезду ўжо немагчыма.

Алена ПЯЧЭРСКАЯ, намеснік пракурора Маладзечанскага раёна.

Чытайце таксама:

Загінуў хлопчык-веласіпедыст

“Мэрсэдэс” збіў веласіпедыста

←Школьных настаўнікаў Мінска прымусілі змагацца з неплацельшчыкамі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика