Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска

Источник материала:  
Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войскаДэпутата Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.Як паведамляе БелаПАН, законапраект таксама адмяняе для завочнікаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Акрамя таго, вайскоўцаў тэрміновай службы на час прызыву вызваляць ад выплаты жыллёвых крэдытаў.

Па словах вайскоўцаў, неабходнасць адмяніць адтэрміноўку звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўнікоў. У апошні час колькасць грамадзян, якім споўнілася 18 гадоў, штогод скарачаецца на 5—7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да вайсковай службы прызнавалася 58,4% маладых людзей, у 2008-м — 49%, а падчас апошняга прызыву — 40,5%. У бліжэйшыя два-тры гады сітуацыя не зменіцца, мяркуюць у Мінабароны.
←Лукашенко проверит "Альфу"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика