Ратыфікацыя Мытнага кодэкса адкладаецца

Источник материала:  
14.06.2010 13:50 — Новости Общества
Палата прадстаўнікоў сёння не будзе разглядаць Мытны кодэкс.

Дэпутаты нарэшце атрымалі парадак дня сённяшняга пасяджэння. На ім прапануецца разгледзець два пытанні — аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.

Другое пытанне — кадравае. Рэч у тым, што ў Палаце вызваліліся пасады двух старшыняў камісій. Міхаіл Русы, якія ачольваў Чарнобыльскую камісію стаў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. А Віктар Гумінскі, былы старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы, нядаўна быў абраны намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў.


Радыё Свабода

←Госконтроль: местные власти должны внятно отвечать каждому гражданину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика