Пріорбанк ААТ — кліентам

Источник материала:  

Пакет паслуг "Пенсійны": толькі перавагі

У ЦБУ 505 г. Баранавічы адкрыты 1000-ы пакет паслуг "Пенсійны". Яго ўладальніцай стала пенсіянерка Зоя Маркушэўская, колішняя супрацоўніца банка.

Пакет паслуг "Пенсійны" — гэта праграма пашыранага банкаўскага абслугоўвання пенсіянераў. Ад аналагічных прапаноў на рынку гэты пакет адрозніваецца шэрагам дадатковых паслуг, такіх як:

— аўтаматычнае атрыманне пенсіі на міжнародную бясплатную пластыкавую картку Vіsa Electron, якую кліент атрымлівае пры адкрыцці карт-рахунка "Пенсійны рахунак";

— рассылка SMS-паведамленняў аб паступленні пенсіі на карт-рахунак;

— страхоўка ад нешчаслівых здарэнняў на суму 1 000 000 беларускіх рублёў за кошт банка;

— адкрыццё ўкладу "Пенсійны плюс", які афармляецца як у беларускіх рублях, так і ў доларах ЗША, і еўра (налічаныя працэнты па ўкладзе банк штомесяц аўтаматычна пераводзіць на картку кліента);

— паслуга "Планавы плацеж" — аўтаматычны штомесячны перавод любой сумы грошай у любы зручны дзень з карткі для папаўнення ўкладу, адкрытага ў банку.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Ажыццявіў пагрозу

Як расказаў карэспандэнту "Звязды" начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення ДАІ Андрэй Мяхед, сярод белага дня на прыпынку грамадскага транспарту "Электрамеханічны завод" у Брэсце душагуб з нажом накінуўся на жанчыну і стаў наносіць удары. Людзі паднялі крык, сталі клікаць міліцыю, і нападчык кінуўся на ўцёкі. Добра, што побач знаходзілася машына дарожна-паставой службы батальёна міліцыі. Інспектар ДПС Сяргей Пятручык дагнаў зламысніка і надзеў наручнікі.

Аказалася, што затрыманы 47-гадовы жыхар Брэста ўжо быў асуджаны за пагрозу забойства, якую і спрабаваў спраўдзіць зноў. Яго ахвярай стала 41-гадовая былая жонка, жанчына атрымала цяжкія пашкоджанні ўнутраных органаў і знаходзіцца ў бальніцы.

Яна СВЕТАВА.

←Долгий путь домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика