У студыі TUT.BY адбыўся... дождж!

Источник материала:  

Але гэта не лагічны працяг ліўняў, што накрылі розныя рэгіёны Беларусі днямі, а форс-мажорныя абставіны — у студыі інтэрнэт-тэлебачання ў новым офісе партала з-за спякоты спрацавала пажарная сігналізацыя. Знянацку проста ў пакоі пачаўся дождж, бы з вядра!

Інтэрв'ю з гульцом зборнай Беларусі па футболе Сяргеем Крыўцом, які знаходзіўся ў гэты час у студыі, давялося тэрмінова перарваць, а гукарэжысёры ў прамым сэнсе слова ў пажарным парадку вынеслі з залітага памяшкання нятаннае абсталяванне: камеры, сафіты, стойкі...

Праз некаторы час да выратавальных работ далучыліся і спецыялісты, інжынеры і сантэхнікі, з дапамогай якіх удалося ліквідаваць наступствы "пратэсту" тэхнікі. Цяпер карыстальнікам, якія ўжо прызвычаіліся да прамых эфіраў інтэрнэт-тэлебачання TUT.BY, давядзецца некалькі дзён пацярпець, але галоўнае, з аптымізмам разважае каманда партала, што ўсё скончылася добра — для людзей і тэхнікі. "Будзьце і вы пільныя!" — папярэджваюць "тапельцы" іншых офісных работнікаў.

Фота прадстаўлена TUT.BY.

←Долгий путь домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика