ВУП Беларусі: рост на 6,4 працэнта

Источник материала:  

Паводле аператыўных звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—маі гэтага года ў супастаўляльных цэнах у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам вырас на 6,4 працэнта і склаў у бягучых цэнах 55 трыльёнаў 754,3 мільярда рублёў.

Сёлета за пяць месяцаў аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў супастаўляльных цэнах на 7,7 працэнта (59 трыльёнаў 310,5 мільярда рублёў у бягучых цэнах), вытворчасць спажывецкіх тавараў узрасла на 10,6 працэнта (13 трыльёнаў 343 мільярды рублёў), у тым ліку харчовых — на 10,7 працэнта, нехарчовых — на 11,1 працэнта, аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці вырас на 5,5 працэнта (6 трыльёнаў 682,7 мільярда рублёў), аб'ём рознічнага таваразвароту — на 15,1 працэнта (25 трыльёнаў 209,2 мільярда рублёў). Інфляцыя ў мінулым месяцы склала 0,8 працэнта, за студзень—май — 4 працэнты. Аб'ём знешняга гандлю таварамі сёлета ў студзені—красавіку ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам у фактычных цэнах павялічыўся на 19,8 працэнта да 16 мільярдаў 547,89 мільёна долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў — на 29,5 працэнта (7 мільярдаў 242,3 мільёна долараў, імпарт — на 13,2 працэнта (9 мільярдаў 305,6 мільёна).

Ігар ГРЫШЫН.

←Долгий путь домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика