Газета «Новы час» атрымала папярэджанне

Источник материала:  
11.06.2010 16:07 — Новости Общества
Газэта «Новы час» атрымала папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Газэту вінавацяць у тым, што ў выходных дадзеных не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, а таксама не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі.

Галоўны рэдактар выданьня Аляксей Кароль распавёў:

«Мы пацікавіліся, як гэта ў дзяржаўных газэтах.Амаль нідзе мы не знайшлі імя па бацьку. І, па сутнасьці, ва ўсіх дзяржаўных раённых газэтах адсутнічае штрых‑код, хаця ён павінен быць, калі яны прадаюцца. Мы ж не прадаемся і не ідзем у падпіску. Я думаю, што гэта зьвязана зь перадвыбарчымі «ўзнагародамі», калі газэты падвешваюцца, каб у патрэбны момант іх зачыніць ці абмежаваць. Гэта элемэнт перадвыбарчай кампаніі».

14 чэрвеня ў Гародні будуць судзіць грамадзкага распаўсюдніка, у чыёй машыне знайшлі пачак газэт «Новы час». У пратаколе міліцыянты запісалі, што гэта «спроба распасўюду».


Радыё Свабода

←Заканчивается пятый Международный медиафорум, который проходит в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика