На мяжы затрымалі газету

Источник материала:  
11.06.2010 13:43 — Новости Общества
На беларуска‑расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты «Товарищ» партыі «Справядлівы сьвет». Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік рэдактара Зьміцер Яненка, які суправаджаў груз.

«Нас спыніў супрацоўнік беларускага ДАІ, убачыў, што ў машыне газэты, патэлефанаваў некаму і загадаў сьледаваць за ім ў райцэнтар Дуброўна. Дакумэнты на груз ён бачыў, але гэта не дапамагло. Мяркуем, наклад зноў пратрымаюць некалькі гадзінаў і адпусьцяць. Бо газэта зарэгістраваная і ёсьць дамова на яе друкаваньне ў Смаленску. Але відавочна, што ўлада баіцца вольнага слова і робіць нам ўсялякія перашкоды», ‑‑ мяркуе Зьміцер Яненка.

Рэпрэсіі супраць газэты «Товарищ» сталі звычайнай зьявай. Цягам гэтага і мінулага гадоў наклад газэты неаднаразова арыштоўваўся на мяжы, а літаральна 10 дзён таму газэта «Товарищ» атрымала папярэджаньне ад міністэрства інфармацыі.


Радыё Свабода

←Старики и пьяницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика