Невядомыя вандалы панішчылі маладыя дрэўцы ў радзівілаўскім горадзе.

Источник материала:  
Невядомыя вандалы панішчылі маладыя дрэўцы ў радзівілаўскім горадзе.У Нясвіжы невядомыя вандалы панішчылі маладыя дрэўцы. Як піша на сайце «Вольны Нясвіж» мясцовы настаўнік Алесь Язвінскі, гэты выпадак не дзівіць.Бо нядаўна на вачах у людзей у тым жа месцы, паміж азёраў, дзе зараз тырчаць зламаныя маладыя саджанцы, былі спілаваныя таполі. «Пілавалі і пілуюць да гэтага часу дарослыя дзядзі вялікія і малыя дрэвы, «карысныя» і «шкодныя», і не толькі ў Нясвіжы. Чым не прыклад для падрастаючага пакалення? Чаму не можна без усялякай патрэбы знішчыць дрэўца малое, калі нехта знішчае на той жа падставе куды больш значнае?», — піша сп. Язвінскі.
←У Менску прайшоў мітынг у фармаце інтэрнэт-форуму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика