Цэны на прадукты па горадзе — з адной крыніцы
11.06.2010
—
Новости Общества
У жніўні ў сталіцы запланаванае з'яўленне спецыяльнага сэрвісу для пакупнікоў
па параўнанні цэнаў у найбуйнейшых крамах горада і на некаторых рынках найперш
на прадукты харчавання, а таксама на тавары для дому, для жывёлы, сезонныя тавары.
Дырэктар-прадпрымальнік Віталь Белабароды, які ўзяўся ажыццяўляць гэтую задуму,
сцвярджае, што такая паслуга — навіна для сталіцы. Ды і, напрыклад, у ЗША ў некалькі
іншай варыяцыі такі сэрвіс з'явіўся адносна нядаўна. У чым яго сутнасць?
Наведвальнікі інтэрнэт-сайта змогуць складаць спіс неабходных прадуктаў і атрымліваць "рэйтынг" крамаў па суме пакупкі: дзе і што можна танней набыць. Плануецца прадставіць базу звестак на ўсё асноўныя групы тавараў, напрыклад, на харчовыя — ад дзіцячага харчавання да мясной і рыбнай прадукцыі, малочнай групы, напояў. Спажывец атрымае не проста абстрактную інфармацыю пра самы танны тавар, а дэталёвую — ад якога вытворцы прадукт, адкуль, якая фасоўка і іншае. Базу звестак плануецца абнаўляць кожны тыдзень, як цяпер мяркуецца, у ноч з чацвярга на пятніцу — перад днём, калі большасць плануе зрабіць асноўныя пакупкі на тыдзень наперад.
Сяргей РАСОЛЬКА.