Нешчаслівы панядзелак, шчаслівы аўторак

Источник материала:  

Неабходна адзначыць, што ў календары еўрапейскіх народаў, пачынаючы з часоў Старажытнага Рыма, замацаваліся назвы месяцаў, якія мелі парадкавую нумарацыю. Гэта традыцыя была запазычана і нашымі суседзямі — расіянамі. Да сённяшняга часу іх месяцы другой паловы года маюць назвы-лічэбнікі: сентябрь (ад лац. sерtеmbeг) — сёмы месяц, октябрь (ад лац. осtobег) — восьмы месяц і г.д.

 У народным календары беларусаў захавалася яго старажытная аснова, якая адлюстравала цесную ўзаемасувязь са станам зямлі і прыроды. Напрыклад, люты, сакавік, ліпень, жнівень, лістапад, снежань. Як бачым, у назвах месяцаў адлюстравана ўся гама прыродных і чалавечых стасункаў. У сувязі з гэтым адзначым, што не ўсе месяцы года мелі аднолькавыя зместавыя характарыстыкі. Здарылася так, што ў першай палове года вяселлі не пажадана было спраўляць у першым (студзень — воўчыя вяселлі), трэцім (у сакавіку заўсёды быў пост) і ў пятым ("Хто ў маі ажэніцца, той усё жыццё маяцца будзе") месяцах.

 Адзначым і тое, што "наш тыдзень" мае сваю ўнутраную структуру, якая абапіраецца на паслядоўную паўтаральнасць адных і тых жа дзён, назвы якіх адлюстроўвалі ўсё тыя ж лікі: панядзелак — першы дзень пасля нядзелі; аўторак — другі; серада — сярэдні, трэці; чацвер — чацвёрты; пятніца — пяты; субота (ад старажытнаяўрэйскага sabbat — шабаш) — шосты.

Вялікая колькасць прыкмет і павер'яў, рэгламентацый і забарон абрадавай і гаспадарчай практыкі пераканаўча сведчыць, што шчаслівымі, спрыяльнымі для распачынання важных спраў з'яўляюцца цотныя дні: аўторак і чацвер (другі і чацвёрты дзень тыдня). І наадварот, нешчаслівымі лічацца няцотныя дні: панядзелак (першы), серада (трэці) і пятніца (пяты). Менавіта з імі звязана найбольшая колькасць усялякіх абмежаванняў як у працы, так і ў харчаванні (серада і пятніца — посныя дні).

 У нашы сучасныя святкаванні прыйшло неапраўданае запазычанне з рускай культуры і побыту — адным з асноўных кампанентаў зімовых святаў становіцца шпаркая тройка коней. Але ж насамрэч на Беларусі традыцыйным памочнікам чалавека ў гаспадарцы была не "тройка", а параконка.

 У сялянскім асяроддзі існавала глыбокая перакананасць: калі купіць у бондара дзяжу на дванаццаць клёпак — рошчына будзе добрая, а там, дзе колькасць клёпак будзе няцотная — цеста будзе няўдалым, а хлеб ацеслівым.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←ГТК предупреждает об очередях в автодорожном пункте пропуска Брест (Тересполь)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика