Садавіну і сухафрукты з Таджыкістана варта падвяргаць стараннай апрацоўцы

Источник материала:  

Санслужба Мінска нагадвае пра тое, што ў гэтай краіне зафіксавана ўспышка поліяміэліту. Па апошняй інфармацыі, дыягназ пацвердзіўся ў 150 чалавек.

— У Беларусі выпадкі поліяміэліту не фіксаваліся ўжо некалькі гадоў, — паведаміла карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" ўрач-эмідэміёлаг Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Аксана Баяркіна. — У нас усім дзецям робяць прышчэпку ад поліяміэліту.

Зрэшты, тым, хто збіраецца ў Таджыкістан, урачы рэкамендуюць рабіць яшчэ адну прышчэпку — монавалентнай вакцынай, якая прымяняецца ва ўмовах эпідэмічнай успышкі. У мэтах прафілактыкі таксама варта больш старанна мыць садавіну і сухафрукты, завезеныя з Таджыкістана. Поліяміэліт — вострае віруснае захворванне, якое характарызуецца пашкоджаннем нервовай сістэмы, а таксама запаленчымі змяненнямі слізістай абалонкі кішэчніка і насаглоткі. Яно можа прывесці да паралічу.

Вікторыя МІХНЮК, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←ГТК предупреждает об очередях в автодорожном пункте пропуска Брест (Тересполь)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика