Мы Жукі, але не Ложныя...

Источник материала:  

Кажа пры сустрэчы 80-гадовы жыхар вёскі Пятро Мядзелец. Ён памятае, як некалі вёска называлася па-іншаму. Хоць мінула болей за 70 гадоў, дагэтуль ён і большасць жыхароў лічаць, што назва ў населенага пункта несапраўдная. І іх гэта крыўдзіць.

Мы Жукі, але не Ложныя...— Да 1939 года, яшчэ пры Польшчы, вёска называлася Жукі Дольнэ, — кажа дзед Пятро. — Бо мы знаходзімся ў даліне. А вось суседняя вёска Жукі Горныя ляжыць на высокім месцы і ў яе адпаведная назва. Калі прыйшлі бальшавікі, дык перайначылі на свой лад і мы сталі Ложнымі, бо знаходзімся нібыта ў лажбіне, а не ў даліне.

Па словах Пятра Адамавіча, у вёсцы жыве каля 30 чалавек. Ён — старэйшы, а суседскія дзеці Дзмітрый, Наталля і Валерыя (на фотаздымку) — самыя юныя жыхары Жукоў Ложных.

— Многія думаюць пра нас нядобра, быццам мы нейкія гультаі, хлусы і злодзеі. І ў гэтым вінаватая назва, — з крыўдаю кажа Пятро Мядзелец. — Гэта зусім не так, людзі ў нас працавітыя і веруючыя. Праўда, ёсць і выключэнні, але дзе іх цяпер няма.

Пра тое, што пенсіянер-удавец не гультай, сведчыць ягоны дагледжаны падворак, ахайна пабеленыя ў садзе яблынькі. Трымае карову, коніка, рыхтуе для іх сена. Час ад часу, як ёсць хвіліна і каму паслухаць, дастае свой гармонік. Ён — майстар на ўсе рукі.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Шаркаўшчынскі раён.

←ГТК предупреждает об очередях в автодорожном пункте пропуска Брест (Тересполь)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика