Беларускі журфак — тактоўны і выхаваны

Источник материала:  

Летняя школа журналістыкі падсумавала вынікі сваёй працы

На працягу трох дзён студэнты Інстытута журналістыкі БДУ і прадстаўнікі беларускай прэсы вучыліся ў мэтраў замежнай журналістыкі.

— Больш за 500 чалавек наведала за апошнія тры дні майстар-класы Летняй школы, — распавёў дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік. — Адбыўся вельмі цікавы абмен меркаваннямі паміж нашымі студэнтамі і лектарамі. Былі закранутыя актуальныя праблемы развіцця лічбавага вяшчання і трансфармацыя жанраў у журналістыцы. Школа — цудоўная форма навучання для дзейных і будучых журналістаў.

— Школа дала магчымасць абмеркаваць пытанні не толькі прафесійныя, але і філасофскія, — дадае намеснік дырэктара бюро ЮНЕСКА ў Маскве па Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Рэспубліцы Малдове, Расійскай Федэрацыі Марыюс Лукашунас. — Дзякуючы гэтаму, разам мы пастараліся зразумець, куды імкнецца сёння сусветная журналістыка і беларуская ў прыватнасці.

Усе эксперты адзначылі высокі ўзровень арганізацыі школы, выдатныя ўмовы для навучання беларускіх журналістаў у Інстытуце журналістыкі БДУ, а таксама адзначылі высокую зацікаўленасць саміх студэнтаў і іх тактоўнасць, выхаванасць. Але звярнулі і яшчэ на адзін факт: на журфаку пераважная колькасць навучэнцаў — дзяўчаты.

— Хочацца пажадаць, каб сюды прыходзіла больш хлопцаў, а то ён нейкі надта ж дзявочы атрымліваецца, — гаворыць Андрэй Канстанцінаў.

Таксама, паводле слоў генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў, у сакавіку 2011 года для абмеркавання працягу працы такіх школ плануецца сабраць дэканаў факультэтаў журналістыкі краін СНД.

Ілья ЛАПАТО.

←ГТК предупреждает об очередях в автодорожном пункте пропуска Брест (Тересполь)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика