АБЗАЦ

Источник материала:  

АБЗАЦУ Мінску з-за моцнага дажджу больш чым на 2 гадзіны спыніўся рух грамадскага транспарту. Раніцай у чацвер (з 3 да 7 гадзін) у Мінску выпала да 43 мм ападкаў, а гэта палова нормы на чэрвень. У выніку былі падтопленыя 11 участкаў праезнай часткі, узровень вады дасягаў 15—20 см. Найбольшы час спынення грамадскага транспарту склаў 2 гадзіны 26 хвілін.

    Віды на жыхарства незаконна выдаваў міліцыянер з Мінскай вобласці. Ён працаваў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі аднаго з райаддзелаў вобласці. Пракуратуры вядома пра 10 выпадкаў, калі ён парушаючы ўстаноўлены парадак, выдаваў віды на жыхарства грамадзянам краін СНД і далёкага замежжа. Магчыма, у ходзе следства будуць устаноўлены і іншыя эпізоды. Заведзена крымінальная справа.

У ходзе начных стрэльбаў на палігоне ў Бураціі (РФ) загінулі тры танкісты. Як мяркуецца, у танку адбыўся выбух парахавога зараду аднаго з боепрыпасаў.

Савет міністраў Італіі ў чацвер прыняў рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту ля жанчын, што працуюць у дзяржаўным сектары эканомікі, да 65 гадоў, пачынаючы з 1 студзеня 2012 года. Такім чынам, Саўмін ураўняў пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын. Да пачатку 2012 года італьянкі яшчэ могуць выйсці на пенсію ў 60 гадоў. Такое рашэнне было прынятае па патрабаванні Еўрапейскай камісіі, якая, у сваю чаргу, кіравалася вердыктам Еўрапейскага суда.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ   Жыхар горада Прылукі (Чарнігаўская вобласць Украіны) выпадкова параніў дваіх мінакоў, спрабуючы прыстрэліць суседскага ката. Як расказалі ў міліцыі, пра здарэнне ім паведамілі з мясцовай бальніцы, куды з агнястрэльнымі раненнямі даставілі жанчыну і падлетка. Аператыўнікі затрымалі 55-гадовага мясцовага жыхара, які расказаў, што раніў людзей выпадкова. Ён спрабаваў расправіцца з суседскім катом, які краў з яго падворка свойскую птушку — з'еў пяць качанят і сем галубоў. Мужчына зарадзіў дробам паляўнічую стрэльбу, падцікаваў злодзея і стрэліў па ім. Але не вельмі ўдала: некалькі шрацін трапілі ў людзей, якія аказаліся непадалёк, а кот, застаўшыся цэлым, уцёк.

yВярхоўны суд Грэцыі абавязаў уладальнікаў атар асвятляюць сваіх авечак па начах. Суддзі разгледзелі справу пра гібель 14 авечак у выніку ДТЗ і пастанавілі, што часткова адказнасць за гэта нясе і ўладальнік жывёлы. Яму належала ўстанавіць асвятленне такім чынам, каб жывёл можна было заўважыць з адлегласці 100 метраў. Тым не менш адказнасць на 70% ляжыць на кіроўцы, заключыў суд. Калі мужчына ўрэзаўся ў авечак, ён быў п'яны і ехаў занадта хутка. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2002 г. на вясковай дарозе паўвострава Пелапанэс на поўдні краіны, з той пары і праводзяцца разбіральніцтвы ў судах розных узроўняў.

←ГТК предупреждает об очередях в автодорожном пункте пропуска Брест (Тересполь)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика