SeniCup 2010: футбол па-за сценамі інтэрнатаў

Источник материала:  
10.06.2010 14:12 — Новости Общества

Гэтых людзей лічаць «іншымі». Яны доўгія годы (а некаторыя — усё жыццё) праводзяць без сям’і, за сценамі спецыяльных інтэрнатаў. Нашае грамадства ставіцца да людзей з псіхічнымі расстройствамі насцярожана, з бояззю, ці проста абыякава. Імкненне адмежавацца ад людзей «з праблемамі» пераважае. Разам з тым, людзі, якія пакутуюць на лёгкую і сярэднюю ступені псіхічных расстройстваў мозгу, могуць знайсці сваё месца ў соцыуме і адбыцца як адносна нядрэнныя спецыялісты ў многіх галінах чалавечай дзейнасці — калі грамадства будзе гатовае даць ім шанец.

Аднак, сітуацыя пакрысе змяняецца ў лепшы бок. 8 чэрвеня пад Вілейкай адбыўся міжнародны футбольны турнір SeniCup 2010. Каманды выхаванцаў беларускіх дамоў-інтэрнатаў змагаліся за права выйсці ў наступны раўнд спаборніцтваў, якія пройдуць у Польшчы. Гэтыя людзі пакутуюць на лёгкую і сярэднюю ступені псіхічных расстройстваў мозгу. Футбольны чэмпіянат для іх — вялікае свята, магчымасць завесці новыя знаёмствы, адчуць сябе паўнавартаснай часткаю грамадства:

←У белорусов активно изымают недействительные документы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика