Прапісаны наймальнік? Заплаціце па тарыфах для насельніцтва

Источник материала:  

Наша газета ў апошні час дастаткова ўвагі надавала тлумачэнню палажэнняў пастановы ўрада Беларусі №639, прысвечанай, у прыватнасці, тэме аплаты выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне і ацяпленне ўладальнікамі пустуючых кватэр. І тым не менш пытанні ў чытачоў засталіся. З імі ў рэдакцыю і звярнуўся кіраўнік аднаго са сталічных жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў.

— Зразумела, што па эканамічна абгрунтаваных тарыфах будуць плаціць уладальнікі жылля, як запісана ў пастанове, з агульнай плошчай жылых памяшканняў больш за 200 квадратных метраў, а таксама ўладальнікі кватэр, дзе ніхто не прапісаны, — гаварыў наш чытач. — А як быць у сітуацыі, калі жыллё здаецца па дагаворы найму? Каб удакладніць гэта, звяртаўся ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Там папрасілі накіраваць на іх адрас пісьмовы запыт, на якія будзе дадзены адказ на працягу некалькіх тыдняў. Аднак пакуль прыйдзе той адказ, гэта будзе ўжо ці не сярэдзіна чэрвеня. Значыць, выставіць аплату камунальных паслуг некаторым нашым жыльцам за гэты час трэба будзе ўжо двойчы. А зыходзячы з якіх крытэрыяў? Магчыма, у вас атрымаецца больш хутка атрымаць адказ на гэтае пытанне ў міністэрстве?

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі крыху здзівіліся такой пастаноўцы пытання. Маўляў, трэба ўважліва чытаць дакументы, там ёсць адказ і на гэты запыт. Так, у кантэксце пастаўленага кіраўніком жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыву пытання трэба вылучыць два моманты: пры здачы жылля па дагаворы найму ці прапісаны ў ім сам наймальнік або не? Калі наймальнік у кватэры прапісаны, за камунальныя паслугі давядзецца плаціць па тарыфах для насельніцтва. Калі ўмова не вытрымліваецца — наймальнік не прапісаны — выдаткі на тэхабслугоўванне жылля і яго ацяпленне трэба будзе весці па згаданых вышэй эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Сяргей РАСОЛЬКА.  

Верш з канверта

МЫ

МЫ

нарадзіліся на гэтай зямлі,

МЫ

яе ад Дзвіны і да Нёмна

тапталі,

МЫ

яе чэрствую ўвесну аралі.

МЫ

яе скарбы ў вяках бераглі.

МЫ

бралі зброю супраць

ворагаў клятых,

МЫ

здабывалі свабоду ад катаў.

МЫ

савецкую ўладу прайшлі,

МЫ

незалежнасць сваю набылі.

МЫ

будавалі Айчыну нанова.

МЫ

шчыра гасцей сустракаем.

МЫ

беларусамі сябе называем,

АЛЕ

адракаемся ад роднай мовы.

Мікола ГАЛАВАЧ.

←9 модных жаночых рэчаў, якія не падабаюцца мужчынам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика