Аперацыю перанясе не кожны

Источник материала:  

Хірургам 4-й гарадской клінічнай бальніцы даводзіцца адмаўляць у аперацыі кожнаму трэцяму хвораму, які пакутуе ад атлусцення, паведаміў загадчык аддзялення агульнай хірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мікалай Дорах. Ён жа кіруе гарадскім цэнтрам герніялогіі і барыятрычнай хірургіі, што ў 4-й клініцы. Менавіта сюды звяртаюцца па медыцынскую дапамогу поўныя людзі.

Адмаўляюць урачы патэнцыйным пацыентам (некаторыя важаць больш за 200 кілаграмаў) з-за дрэннай работы сэрца, нырак, печані. "Аперацыі праходзяць пад агульным наркозам, і пацыент можа яе не перанесці", — удакладніў суразмоўца. Цікава, што якіх-небудзь абмежаванняў па вазе не існуе. Сталічныя хірургі здольныя пазбавіць ад лішкаў і 300-кілаграмовых людзей пры ўмове, што ў іх нармальна працуюць органы і сістэмы.

Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны".

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика